РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Восень
Восень. Халоднае сонца.
Ціхаю сумнаю плыняй
Льецца журбота бясконца
Па-над тваею магілай.
 
Боль мой ні з чым не памерны –
Толькі ратунак у сьмерці.
Толькі каму гэта трэба –
Пляч сіня-шэрага неба?
 
Толькі каму даспадобы
З чорнай жалобнаю рамай
Шэры будзёны побыт
За агароджай падману?
 
Вочы мае сухія –
Дождж з твару фарбу змые.
Фарбу пакора здрадзе
Ворага ў роднае хаце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.