РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На Палесьсі
Палесьсе. Ў Ганцавічах вечар.
Халоднай восеньскай імжою
Жыву, чакаючы сустрэчы
Душы маёй з душой тваёю.
 
Ў выгнаньні доўгія гадзіны
Сумую па табе, мой горад,
Куточак родны мой адзіны,
Хоць празь цябе спазнала гора.
 
Хоць ты мяне, дачку, адрынуў
І не хацеў прызнаць сваею,
Камень у сэрца маё кінуў,
Разьбіў апошнюю надзею.
 
Палесьсе. Ў Ганцавічах вечар
Рассыпаў золата зярняты,
Пяшчотай агарнуў мне плечы,
Бы дзьверы рашчыніў у хату.
 
Палесскі горад, згадак поўны,
Стаіць, ўдыхаючы прастору,
І чую подых я няўлоўны,
Паўнюткі яснага мажору.
 
Дазволь мне прасякнуцца сьветам
Твае яскравасьці палесскай,
Я цеплынёй тваёй сагрэта,
Дазволь мне быць тваёй пралескай.
 
Палесьсе. Ў Ганцавічах вечар.
Душы адрынутай прытулак.
Жыцьцё – як полымя тых сьвечак,
І не знайсьці яму ратунак.
 
1999.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.