РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лапы
Зімовыя імгнэньні
Дзьвюхтысячнага году
Імчацца ў задумэньні
Срабнога карагоду.
 
Каму такое шчасьце
Здалося шанцаваньнем,
Каму ж сьляпота засьціць
У чорным дакараньні.
 
І цягне прагна лапы
Да сонечных праменьняў.
Зьмінае, топча сквапна
Мільёны пакаленьняў.
 
Катуе й балюе
Ў сваіх ідэях жорсткіх,
Ня бачыць і ня чуе
Крыві народа горкай.
 
Праносяцца імгнэньні
Дзьвюхтысячнага году,
Імчацца ў задумэньні
Срабнога карагоду.
 
2000.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.