Магчыма, усё было йначай І я была не такою... Мо, ты мяне перайначыў, Але мне няма спакою. Й ня будзе спакою, любы, Пакуль яшчэ бачаць вочы, Пакуль яшчэ шэпчуць губы, Што будзе сьвятло й уночы! Ня будзе спакою, ведай, Пакуль мы глытаць будзем пылу, Пакуль мы ня ўстанем з каленаў, Пакуль з нас цягнуць будуць жылы! Ня будзе спакою, помні, Пакуль мы маўчаць будзем крыўды, Пакуль забывацца на мову Мы будзем з жахліваю гідай! Магчыма, табе несьвядомы Трымьценьне гадоў ліхалецьця, Што робіць вясельле з жалобы, Што гоніць дзяцей у магілы?! Спыніся, ты чуеш, спыніся, Пакуль шчэ спыніцца ня позна, Навокал сябе азірніся – Ты ўбачыш адны толькі сьлёзы! Магчыма, усё было йначай. І я была не такою... Але як краіна пляча, Няўжо можна жыць у спакою?
|
|