Мроі летуценнага каханьня Зрушылі навалай лад жыцьця. Я ня думала. Хвіліннае спатканьне Абудзіла сэрца зь небыцьця. Ты ўсё той жа, родны й пяшчотны, Выпраменьваў веснавую цеплыню. І йшоў ты, вясёлы, бесклапотны, Ў маразовым подыху вагню. Мне здавалася, каханьне ўсё згарэла Праз адлегласьць доўгую гадоў, Але сэрца страсянулася, самлела, Узгадаўшы ўсё мінулае наноў, Захлынулася навалай успамінаў, Затрымцела і... спужалася вясны. Мне здавалася, што ўсё даўно ты кінуў, Бо даўно ў спакоі мае сны. Я ня плячу, любы, ты ня думай, Ўспамінаючы хвіліннае спатканьне, Сэрцу проста стала вельмі сумна, Адракаючыся ад каханьня. Ну, навошта, любы мой, навошта Мы з табой сустрэліся йзноў Ў гэты час, нялёгкі й трывожны На зямле нязгоеных шнароў...
|
|