РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясна
Веснавыя подыхі каханьня
Цеплынёй разьліліся ў паветры,
Узгадаўшы вобраз ціхай здані
У парывах веснавога ветру.
 
У паўднёвым краю Беларусі
Сустракаю веснавое сонца.
І, натхнёная, ізноў імчуся
Па прасторах, любых мне бясконца.
 
Час выгнаньня ў адну хвіліну
Растапіўся й уцёк вадою.
Кайданы зімы з палёгкай скіну,
 
Каб змагацца з чорнаю бядою.
Край мой родны, прачынайся, краю,
Страсяніся, разарві ланцугі,
Сум і боль свой – ўсё я пакідаю
У халодных лапах завірухі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.