РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Героі
Генацвале гарцуюць гулам,
Гарт гарэзьліва гасіць гумар,
Ганчакі за губерні грызуцца,
Ганарліўцы на ганьбу ня гнуцца.
 
У гараццы гоняцца глюкі –
Гоман, гулі, гугнявы грукат –
Грандыёзнасьць і галавацяпства.
Гегемоны габлююць грамадзтва.
 
Гіцаль гойсае гайдаю – гаць гаці,
Геній гне пра гіпотэзу грацыі,
Гнеў глушыць гарэлкаю годзе –
Гаршкалёпы гвалтуюць годнасьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.