РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дэ-факта
Донкіхоты допінгам дурэюць.
Дэбашыраць на дазору дывэрсанты.
Дэпутаты дратуюць давер’е.
Дубальтоўкай дзікуюць дэсанты.
 
Дысанансам дае дэмагогія
На двурушную дэзынфармацыю.
Дабрадушша. І дысгармонія.
Дылетанцкія дэкарацыі.
 
Дэфіліруюць дыфірамбамі
Дамарошчаным дыплямантам.
Доблесьць дзецюкоў на дыстанцыі.
Дэградыруюць дэбютанты.
 
На дыбках досыць драць дэклярацыі,
Дыслякацыя дыназаўраў,
Друкам драць дружбакоў дэманстрацыі...
У дрыгве дабрабытак дзяржавы.
 
Дармаўшчынай дужэюць дыктатары.
Дэзерціруюць дэгенераты.
Дзёрзка дзеячы дэмакратыі
Дэклямуюць дылему дэ-факта.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.