РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зіма
Замяло. Закруціла. Засьнежыла.
Зіхатліваю зоркай зімовай
Ў заляцаньнях завейных, здарожаных
Забаўляецца зазімкам золак.
 
Зграяй зможанай, зыркай зарніцаю
Занімаецца ў небе заранак.
Звон зьліваецца па-над званіцаю
Запаветнаю зычлівай згадкай.
 
Бы знарок, завінулася засеньню
Зьдзірванелая зімнікам зьнічка.
На заручыны залпам згрувасьцяцца
Змову знахары зушныя зычыць.
 
Заклік згоды ў запале зацятасьці
Завіруха закіне зьнячэўку.
Зьвеку зрушнасьцю змроя засьціцца...
Замяло. Закруціла. Засьнежыла...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.