РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Марыва
Марафон манекенаў мінорны,
Махінацыі марадзёраў,
Па мэтро матляюцца мроі,
Мацыён з мабілай мажораў.
 
Маналёг мэлянхоліі з морам,
Мізантропы муштруюць мянтоўку,
Магікане магутнае мовы
Мітынгуюць – мяжа міжусобіц.
 
Міраеды. Мігрэнь і моташ.
Маладушнічаюць з маркоты.
Міністэрства махляраў мусоліць
І мужнее мяцежная моладзь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.