 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Народ-небарака нудзіць натоўпам. Неруш навокал... нібы наркотык Нехта начыньнем нашча ў напою Накінуў няўцямнай нядзеляй нарокам. Навалач наймітаў нахабнаю нотай Нішчыць намеры нацыяналістаў. А непахіснага незалежнага носьбіта Нарысавалі няўклюдным нацыстам. Нацыя наша нязрушнаю нівай, Насуперак недавяркам, Накатам няшчаднае Немезіды Наўпрост набрыняе напалмам, Няспынныя норавы нагодаю націска Насустрач нямой небясьпецы З нагоды надзейнае нармалізацыі Наступам на нейтралітэты... Не наталяе натуру натхнэньне, Нястомны наватар нязгодай на нарах. Німб навальніцы, нібыта нявесты, На небасхіле няўхільным накатам!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|