РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Покатам
Прыгаршчы, поўныя попелу.
Пульс прыступам пад прыцэлам.
Прыстанішча прымхаў проклятых.
Прэлюдыя прэсінга прэсы.
 
Прывольныя правакатары
Прасмальваюць прыбіральні.
Прарокі ў палёце прастрацыі.
Прыгнечанасьць пафасам права.
 
Паборы, паклёпы, памосты.
Прадажныя падхалімажы.
Падкінуць памфлеты проста
Палемікай на парашу.
 
Падлеткі ў пэрсьпэктыве
Паўстанцаў пад’ём-пакаленьне.
Пахабная пэрыпэтыя.
Прынамсі, прачулы паплечнік.
 
Пляцдарм палітычных прэзумпцыяў.
Пятрэе ў патрону порах.
Прарывам на плаху плюнуць.
Праніклы полымем позірк.
 
Плюгавыя песімісты.
Плякатны пячкурскі подзьвіг.
Прыцемкамі пацыфісты.
Пазаўтра прыдзе перамога!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.