 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разьвіднела. Разлогі разьвеяла. Раскавяліла раскрыжаваньні. Разухабістымі разьездамі Рэжуць рацыю радыкалы. Рандэву пад рапсодыю росквіта. Разьдзімае руно на рэях. Раздурэлі равесьнікі россыпам. Рэвалюцыя раньнем рдзее. Род разбэсьцілі, разбазарылі, Радаслоўную робяць рэклямаю. На рэгрэс рэзалююць ратацыі. Ў расьцяроб раздушылі рэаліі. Рэзанансам рамантыкіі румзаюць На руцінную рыфмавацыю. Ў рэзідэнцыі рэйдам разумнікі. Рэфармісты – у рэзервацыі. У раздольлі рассаднікі рэкета Рэцыдывам рабуюць рупліва. Рэнэгатныя рэфэрэндумы. Рызыкоўцы ратуюць Радзіму.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|