РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Фантасмагорыя
Феерыя фанатызму,
Фанабэрыя фразёрства,
Фамілярнасьць фармалізму,
Фаварыты фэсту.
 
Фобія фатальных фішак,
Фокусы фігляраў,
Фігуральна – фарсам фініш,
Фактарам – фіяска.
 
Фанфарон філістэр фальшам
Фетышызм фільтруе.
Фемінізма фурор файны –
Фармацыя фурый.
 
Форум фундамэнталістаў,
Фон франтальных фінтаў.
Філязофія фарпосту.
Фельетон фіналу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.