РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня сорамна
Ня сорамна кахаць да сьлёз,
Лічыць твой боль  і ўзьлёт сваімі,
І дзякаваць вялікі лёс,
Што даў пазнаць цябе, любімы.
 
Ня сорамна табою летуцець,
Усё жыцьцё я буду помніць да зьмярканьня,
Якім ты позіркам пачаў глядзець,
Калі табе прызналася ў каханьні.
 
Ня сорамна сябе губіць,
Чакаць цябе ўвесь свой шлях,
Дзеля цябе хачу я жыць,
Узьняўшы ўвысь каханьня сьцяг.
 
Ня сорамна сабой ахвяраваць
Дзеля твайго шчасьлівага жыцьця,
Ўсё лепшае хачу я даць,
Каб быў ты радасьці дзіця.
 
Ня сорамна сябе аддаць
На абсьмяяную славутасьць,
Людзі ня хочуць так кахаць,
Бо не патрэбны ім пакуты.
 
Ня сорамна цябе кахаць,
Хоць час ужо нам разьлятацца,
З надзеяю хачу я пажадаць,
Каб даў нам Бог калі-нібудзь спаткацца...
 
1996.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.