 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ціхія дні. Зорныя ночы. Цяжкія хмары плывуць над зямлёю. А перад мною стаяць усё вочы, Быццам далёка расстаньне з табою... Ціха навокал. Ціха й сумна. Толькі вароны трывожна крычаць. Моўчкі гляджу я ў неба бяздумна. Моўчкі гляджу. Атак цяжка маўчаць... Неба штодзень усё пляча ды пляча Сьнегам калючым, халодным дажджом. Сонца нічога мне болей ня значыць - Лёд не растопіць на сэрцы вагнём... Ціха навокал. Ціха. Так ціха! І не чуваць мне гамонкі сяброў. Людзі, скажыце, нашто гэта ліха? Ў вас я пытаю. Пытаю бяз слоў...
1997.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|