РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дазволь
Ноч зьмяняецца днём,
Дзень зьмяняецца ноччу,
Час ідзе, а сэрца згарае агнём,
Не пагасным нічым, відавочна.
 
Час ідзе ўсё хутчэй, і далёка ўжо дзень,
Што прынёс мне пакуты й боль.
Ад цябе мне застаўся адзін толькі цень
Ты кахаць мне яго дазволь...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.