РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лета
Той дзень даўно ўжо прайшоў
І на двары пануе лета...
І ты ўжо даўно пайшоў,
А сонцам сэрца не сагрэта.
 
Нябёсы сьлепяць сінявою
І белай казкаю аблокаў...
Я ўспамінаю позірк твой
І рэха ціхіх тваіх крокаў.
 
Шаўковай муравы дыван,
На дрэвах новае ўбраньне...
А ў вачох горкі туман
Майго адзінага каханьня.
 
1997.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.