 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адно нязбыўнае прызнаньне
|
Іду па вуліцы пустой, Што восеньскім дажджом памыта. І чую зноў той голас твой, Што гаварыў у cьне забытым. Твой ціхі голас мне шаптаў Адно нязбыўнае прызнаньне, Дзівосы казкі абяцаў... За што такое пакараньне? Чаму мой сон застаўся сном? Чаму змаўчаў ты ў вечар зорны? Усё сатлела пад вагнём І зьнікла ў нябыцьці чорным... Іду па вуліцы пустой, І ў лісьцях ветра калыханьня Я чую зноў той голас твой, Які шаптаў мне пра каханьне...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|