 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1 Ляцяць аблокі ў вырай тайны. Бары над Нёманам маўчаць. На станцыі выратаваньня Матросы сьпяць. Матросы сьпяць магутна, весела; На сон прыняўшы на траіх, – Матросы сьпяць, як ходзяць зь песьнямі Ў страі. Матросы сьпяць. Ім сны ня сьняцца. Не пераплыць празь Нёман снам. I калі трэба ратавацца – Ратуйся сам.
2 Гісторый вострых і салоненькіх Здаралася ў жыцьці нямала... Было: хапаўся за саломінку – Трымала. ...На плёсах лёс гуляе з ломікам. Матросы сьпяць і сноў ня бачаць. I круціцца ў віры саломінка Маёй удачы.
3 Як рукі нашыя сашчэплены! Нібы замкі. Салодка адчуваю шчэлепы I плаўнікі. Ад усяго і ўсіх свабодныя, Імкліва, коса Плывём, на сон ракі падобныя, У сны матросаў. Нас хвалі выкінуць на раньні, Як рыб, па бераг... На станцыі выратаваньня Ня рыпнуць дзьверы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|