 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На вуліцы сьпякотная лянота І сонца шчодра дорыць цеплыню. Апанавала думкі ціхая журбота, І сэрца, бы паходня, у вагню. Паўднёвы ветрык верхавіны калыхае Таполяў тых, што праваджалі цябе ўдаль, І цяжкія ўспаміны навявае Салодкіх сноў і зорак дзіўны баль. Што ўспамінаць? Нястрымныя крышталі Каханьня, збуджанага сонечным цяплом? Я марыла... А зоры не ўзгадалі, Што ты ўсё кінеш зь першым маразом...
1998.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|