РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скажы
Ты скажы мне: “Кахаю” –
Я паверу табе.
Ты скажы мне: “Чакаю” –
Я прыйду да цябе.
 
Ты скажы мне: “Застанься” –
І я застануся.
Ты скажы мне: “Памры” –
Я памру, не збаюся.
 
Не кажы мне ніколі,
Што шкадуеш мяне,
Не выказвай патолю –
Не магу безь цябе.
 
Не магу, мой каханы,
Бяз усьмешкі тваёй, 
І да п’яну духмяны
Позірк любых вачоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.