 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ці ўсё гэта толькі падман
|
Каханьне ў мроях і думках узьнёслых, Жаданьнях дзіцячых, наіўных і простых... Ў крывавым абліччы чорных заган. Ці ўсё гэта толькі падман? Сьляпога каханьня глухія надзеі, Скрозь цьмяныя згадкі п’янай завеі. Скрозь дождж і сьлязьлівы туман... Ці ўсё гэта толькі падман? Нявера, пагарда ў крыку зьнямоглым, Нямога каханьня адчайныя стогны. І жаласным ценем празрыстая здань... Ці ўсё гэта толькі падман?
1999.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|