 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дождж на вуліцы пляча, Амываючы вокны сьлязамі. Дождж на вуліцы пляча, Праваджаючы лета ў памяць. Дагараюць апошнія дні – Мільганула лета хвілінай Дагараюць апошнія дні, Як згарэлі лісты мае, мілы! Гэты дождж – мае сьлёзы аб шчасьці. Не аб літасьці спадзяваньняў. Гэты дождж – мае сьлёзы аб шчасьці. Ды аб сонечных днёх каханьня. Дождж у роспачы б’ецца аб вокны. Ці адчуеш ты яго боль? Дождж у роспачы б’ецца аб вокны. Дакрануцца да сэрца дазволь. Неба плякаць паволі сьціхае, Не пачуўшы грому стагнаньня. Неба плякаць паволі сьціхае, Пакідаючы вечнасьць каханьню.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|