Ціхае надвор’е. Позьні вечар Горад сьпіць, накінуўшы на плечы Маладосьці зорныя напевы. Нерухомай вартай дрэмлюць дрэвы. Дзіўнай казкай успаміны ажываюць І ў сэрца ціхі смутак навяваюць Ад пачуцьця страчаных часоў, Што вяртаюцца празь летапіс вякоў. Грознай высьсю замак Радзівілаў, Як адметак стакражытнай сілы, Чорнай постацьцю ў шэрані туману, Бы містычны вобраз з соннага падману. Купалы касьцёлу з крыжам залацістым Над зямлёю чорнай ў прыцемках імглістых, Як бязмоўны сьведка дзявочага болю, Што знайшла ў парку вечну сабе волю. Дуб з сасною разам сьветачам каханьня Праз гады ў абдымках веры, спадзяваньня, Выстаяўшы войны, буралом, завеі, Нясуць людзям радасьць, на любоў надзею. Гэта ўсё Нясьвіж мой, любы, родны горад, Дзе жыла я ў шчасьці і пазнала гора, Дзе прайшло дзяцінства казкаю наіўнай, Дзе я паддалася веснавым парывам. Гэта ўсё Нясьвіж мой, горад Беларусі, Дзе жыве сям’я мая, дзе я каранюся, Дзе сустрэла першае сьветлае каханьне, Дзе спаткала першае жорсткае расстаньне.
|
|