РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Роспач
Лета. Кароткія зорныя ночы.
Шчасьце. Глыбокія цёплыя вочы.
Вольнасьць.Імгнэньні. Каханьне. Надзеі...
Толькі цяпер я ня буду тваею!
 
Вырвала з сэрца твой вобраз нялюбы –
Кроў абліла перасохлыя губы,
Забараніўшы тваё імя.
 
Выгнала з сноў, аслабеўшы ад цягі –
Болей ня буду цярпець я зьнявагі!
Крычаць ня буду ў зьнемажэньні.
Але знайсьці не магу я збавеньня.
 
Выкінуць з памяці б мары, пакуты,
Сьлёзы й радасьць – ўсё гэта атрута!
Толькі ня вырвацца з насланьня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.