 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Той чорны дзень нібы жахлівы сон У сэрцы адгукнуўся болем. Што гэта – рэчаіснасьць ці праклён? Каму спатрэбілася гэта доля? Ён быў заўжды вясёлым, працавітым, З усьмешкаю ў вусах ён жыў, І хоць нярэдка ён бываў падпітым, Але ён быў! Ён быў. Ён быў... Быў чалавек. Усе яго любілі За дабрачыннасьць і ўменьне жыць. Ды толькі вось, прабач, яго згубілі - Ніхто ня верыў, што такое можа быць... Быў чалавек... а засталася толькі памяць Ды крыж на ўзгорачку зямлі... І ўспаміны душу давяць. І чорным ценем думкі паляглі... Навошта кінуў жыць і спадзявацца? Чаму ён страціў веру ў жыцьцё? Чаму не здолеў далей ён змагацца, Абраўшы шлях у вечнасьць, небыцьцё? Адказ на гэтыя пытаньні – Стамленьне, цяжкасьць аднасін Ці змучанай душы стагнаньне – Пра гэта ведаў толькі ён адзін... І ты прабач яго ўчынак, Прабач за ўсё, што ён зрабіў, Прабач, што выбраў дамавіну, Прабач адчаяны парыў... Прабач яму сьлязы сястры й маці, Прабач, што зрушыў твой настрой, Прабач, што сьцены стогнуць ў хаце, Бо ён знайшоў сабе спакой...
1998.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|