 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я зводзіла сама сябе Цябе ня бачучы так доўга. Але ўсё згінула ў імгле – Боль і адчай, сьляза й роспач. Але я болей не хачу Кахаць твой вобраз паўпразрысты, Шукаць у полыме вачоў Незразумелую йскрыстасьць. Я разьбівалася ў кроў Аб тваю гордую маўклівасьць, Ты растаптаў усю любоў, Што ў сэрцы я сваём насіла. У мяне болей няма сілаў Быць незамужняю ўдавою, І ты мне не люб і ня мілы, І не хачу я жыць табою. І ля вакна цябе чакаць Даўно ўжо, хлопча, перастала, І ў тварах твой адзін шукаць... Твае сьляды зіма схавала.
1999.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|