 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты думаў – я плякаць буду У час, калі зоркі ў небе? Ты думаў... А я ўсё забуду, Забуду, ці ты мне патрэбен. Забуду, што я будавала З паветра крыштальныя мары, Забуду, што я абяцала Пагнаць ад цябе ўсе хмары. Ты думаў – я плякаць буду Аб тым, што цябе ня бачу? Ты думаў... А я ўсё забуду! Забуду. Я ж болей ня плячу. Забуду, як я танула Ў віры тваіх цёплых вочак, Забуду, што ў снох я чула Твой голас скрозь цемру ночак. Ты думаў – я плякаць буду, Калі ты гуляеш зь дзяўчынай? Ты думаў... А я ўсё забуду, Забуду я ноччу сіняй. Забуду, што ты – каханы. Забуду, што ты – у сэрцы. Забуду твае падманы Ды што хацела памерці. Ты думаў – я плякаць буду І думаць аб праклінаньнях? Ты думаў... Я ўсё забуду. Ці ж можна забыць каханьне?..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|