РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пачынаецца ўсё зь любві
Пачынаецца ўсё зь любві.
І нянавісьць. І нават агіда...
І ў снах пра мяне не малі,
Бо балючая вельмі крыўда.
 
Да цябе ляцела душою
Я ў жаданьні кахаць плянэту...
І ўпала перад сьцяною
Камянога твайго сусьвета.
 
І ўпала на камяні,
На разьбітыя мары з крышталю...
Шчасьце лісьцем згарэла ў вагні,
І як жыць мне цяпер без каханьня?
 
Для мяне ты быў ўсім жыцьцём
І дарыў мне надзеі-мроі.
Я ня думала пра быцьцё...
Захлынулася сэрца крывёю.
 
Я ўпала на камяні
Пад сьцяною маўкліваю крыўдай.
Пачынаецца ўсё зь любві...
І нянавісьць. І нават агіда.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.