 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не было каханьня – А была надзея. Не было спатканьня – А была завея. Не было расстаньня – Быў адчай загубы, Што ты кінеш казку Што ня будзеш любым. Не было імкнэньня – Толькі твае вочы, Толькі сны-трызнэньні Зорнай цягнай ноччу. Не было гаворак – А была ўсьмешка, Сумны-сумны золак Ды ад шчасьця рэшткі. Не было нічога. Ці было хоць нешта – Мары пра нікога Ды каханьня рэха?..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|