РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хопіць
Вецер. Цемра. Мроі. Рухі.
П’яны подых завірухі.
Чорнай ноччу ў тумане
Сівай цыгарэтнай маны.
 
Сум. Пагарда. Злосьць. Надзея
На зімовую завею.
На халодныя сумёты.
На высвабаджэньне з гнёту.
 
Дождж. Навала. Перакаты.
Сонца просіцца ў хату.
Веснавые задуменьні.
Не паслухаю сумленьня.
 
Бруд. На словах. І ў думках.
Не твой першы пацалунак.
Не з табою я гуляю.
І цябе я не кахаю.
 
Ці было яно, каханьне,
Любасьці замілаваньне?
Ці то гэта толькі мары,
Барвяной зарніцы чары?
 
Не хачу я казку гэту.
І забуду тое лета.
Не патрэбны мне пакуты.
І чакаць цябе ня буду.
 
Хопіць. Хопіць мне заганы.
Не паверу ў падманы.
Ты ня лезь у мае думкі.
Не рабі свой выгляд сумным.
 
Сны. Абліччы. Цяга. Зоры.
Ўсё гэта было ўчора.
Сёньня ўсё – агонь і дым.
Заўтра – толькі ўспамін.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.