 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Блішчыць у небе зор пасеў; У полі – рунь і ў небе – рунь. Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў Між імі марай белы лунь. Кажан пранёсься на крылах, Стракочуць конікі ў траве, Снуюцца мышы па палях, Здаецца – ўсё вакол жыве. Жыцьцё чуваць з усіх старон, Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон З чырвоных макаў свой вянок?
1911
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|