 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ціша. Сьпякотны водар цягі І прадчуваньне вольных зблуд І сэрца стогне ў прагнай смазе Пазнаць наноў мільён пакут. А ў паветры веюць звоны, І наш цяпер ўвесь гэты сьвет, І рушацца ўсе законы, І вечар кліча нас усьлед! Апошні дзень у роднай школе... Маленства пойдзе ў небыцьцё, І лягуць доўгія дарогі На шлях пад назваю жыцьцё... Настаўнікі! Вы нам прабацьце: Вас крыўдзілі сабе ў забаву. Прыйшлі мы выказаць удзячнасьць За дабрыню, адданасьць справе, За церпялівасьць і пяшчоту, За строгасьць, зь якою ўрок вялі, Амаль бацькоўскія клапоты... Вы ў сьвет пуцёўку нам далі!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|