 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пацалуй мяне на разьвітаньне – Не сустрэнемся болей ніколі, І шаптаць будуць толькі таполі Пра апошняе наша спатканьне. Не сумуй і ня пляч, мой каханы – У ахвяру жыцьця паміраю. І адпомсьціць – ты не абяцай мне, А жыві без агід і падману. Каб ня зьведаў ты, любы, ніколі У вялікай і вольнай краіне, Як душа твая пляча й гіне Ад пакутнага страшнага болю. Беларусь – наша родная маці, І пакуль жывуць Беларусы, Пакуль Мова гучыць ў твае хаце, Ты запомні – ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|