 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мая Радзіма – Беларусь... Чый шлях акроплены сьлязамі. І шчасьця мы зракліся самі, Купіўшыся на мроі сну. Чый лёс забыўся на вясну. І стогне сэрца ад завеі, Пакінуўшы ўсе надзеі На сонца цёплага пяшчоту Ў адчаю ціхае журботы. Мая Радзіма – Беларусь... Зямля пад белымі крыламі І зь неабсяжнымі далямі, Што льецца ціхім раньнім золкам Дзівосным сьпевам у аблокі. Твая гісторыя сьляпая І літасьці яна ня знае – Ў навале цьмянай навальніцы Палаюць грозныя зарніцы. Мая Радзіма – Беларусь... Мой любы вобраз сінявокі, Што зоркай зьзяе праз аблокі. І хай катуе жорсткі лёс – Ты прыгажэйшая ад сьлёз. І ведай, любая краіна, Дзе б ні была – цябе ня кіну, Хай перад мною стаў астрог – Ты ў маём сэрцы назаўсёды.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|