Бывай, Нясьвіж, мой горад родны! З душою лёгкай, непакутнай Я еду ўдаль. Ты ж – не свабодны Пасады цяжкай і маруднай Стаяць тут, лічачы стагодзьдзі, Быць сьведкам тысячы падзей... Бывайце, родныя мне людзі, Хоць, не знаёмы мы хутчэй. Бывай, Нясьвіж, горад дзяцінства, Каханьня зорнага ды мрой... З табой жыла я ў адзінстве, Але табе была чужой. Ты не прымаў мяне сваею І сэрца разьбіваў у кроў, Але час прыйдзе – я сагрэю Тваю сатлелую любоў. Бывай, Нясьвіж, я не крыўдую, Што я адрынута табою За мары, за любоў сьляпую... Твой вобраз я бяру з сабою.
|
|