Над старымі друкаванымі кнігамі
|
Уладзімеру Караткевічу
Хмялееце. Тут анігадкі ўпіцца, гартаючы старонкі мудрых кніг. Апавясьцілі поўнач са званіцы, і крочыць поўнач. Вы ўсё каля іх. Забыты скарб вяртаеце народу. Тут болей сэрцу, як вачам, відно. Ні пыл вякоў, ні час не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно. Ці бачыце? Пагас у хмарах бурых пабляклы месяц – кованы ліхтар. Заснуў з утомы на мядзьведжых шкурах гасьцінны і натруджаны друкар. Варушыце вякоў старыя тайны. Усхваляваны знойдзеным да сьлёз, ня чуеце, як конь заржаў у стайні і раздувае храпаю авёс. Ўсё дарагое, вырванае ў сьмерці і ў небыцьця, што з пылу паднялі, у гэту ноч схавайце ў нэтрах сэрца, каб апасьля апавясьціць зямлі. Няхай раскажа час мінулы сёньнеча нашчадкам, што імкнуцца ўдалячынь, пра справы слаўныя Скарынаў і Мамонічаў. Пра першы друк – наш слаўны даўні чын.
|
|