 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Забароненае ахвяраўскладаньне
|
Там у полі падымалі лён, Дзе зымшэлы спаў стары курган, І сівы як сьвет лятаў крумкач - Вартаваў спакой мінулых дзён. І цягнула зь неба цішыня Паўзабытым велічным званом, Раскатурхаў сэрцы забабон - Распаліць удзячнасьці агня. Дзякаваць зямлі за ураджай, Богу - за ўрадлівую зямлю, Шчырую багатую ральлю, Дзякаваць за спадчыну дзядам... Там у полі спаў стары курган, Дзе зьляжалы падымалі лён, Шэпатам мінулых цёплых дзён Прашчуры стаялі сярод нас.
8.X.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|