РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калi я ападу ў зьнямозе
На шэры сьнег тваёй тугi,
Не пераблытай –
Не сьняжынка –
Я бежанка крывавай бiтвы,
Адкуль вядзе свае гады
Мой горад
Вечна малады,
Бо вечна ён пасьляваенны...
Так, ты – не вой,
І, зразумела,
Не пераносiш чырвань сьнегу.
Заплюшчы вочы...
Я растану,
Як толькi памяць адпачне
На берагох тае Нямiгi,
Дзе кроў нiхто 'шчэ не лiе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.