 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Навобмацак да праўды ідучы, Блукаю я сярод праклятых соснаў. Сьвятлом зіхоткім вабіць далячынь, Зьвіняць цудоўна залатыя росы, Гладзь возера празрыстая, як шкло, Пшанічныя бурштынавыя хвалі... А дзе спакой? Напэўна ўсё было, Дык што мы прапусьцілі, што праспалі? Нашто я зразумеў, што ўсё падман? Далёка дзесьці ходзіць лэдзі-ўдача – Вакол хлусьні вялікі акіян: І плыняў шмат, і берагоў не ўбачыць. Ніхто не можа мне дапамагчы, Але сьвітанак хутка прыйдзе босы, І зноў сьвятлом завабіць далячынь І зазьвіняць вясёлай песьняй росы...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|