Кожны сябра крылаты свой ведае шлях, неабмежны, ясны, да неба, і куды скіраваць крыльля вольнага ўзмах – павучаць крылатых ня трэба. Быць сабой, нібы дужая птушка, расьці – ці гарачы поўдзень, ці восень. Не пратоптанай вузкай сьцяжынкай пайсьці, а ляцець, куды думкі заносяць. Знаем сьвятасьць гнязда. Сілай зьверылі лёт. Непахісныя продкаў законы. Ёсьць у нашай крыві прага новых высот. А напрамак да родных загонаў.
|
|