РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ноч. Газьніца гарыць, чырванее,
І гарбата, астыўшы, стаіць,
За сьцяной запявае завея,
Сумна бомамі ў полі зьвініць.
З краю ў край яе гул аддаецца,
І чагось усё думаю я,
Што зь няволі зімовай там рвецца
Крэпка скутая сьнегам зямля;
Грудзі моцныя цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне,
Сьнег халодны ў палёх калыхае,
І вось-вось свае путы страхне.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.