Калі ў бой на змаганьне з катам выйшаў наш адважны Кастусь, за плячамі ён меў занадта мала вёснаў і меў Беларусь. Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны, прагны шчасьця, працоўны народ. Толькі волі жадаў недасяжнай – нагароды з усіх нагарод. Боль і путы, чужацкая цемра, лад чужы, зьдзек чужы, цар і пан. Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера, што народ будзе сам сабе пан. Толькі сіла у Яські з-пад Вільні палымяных завостраных слоў ды пад шэраю сьвіткаю крыльле і размах, бы вясной у арлоў. О свабода! Тварыла дзівосы – змагара-каваля са слугі. Ты вастрыла сялянскія косы у гарніле адчаю, тугі.
|
|