 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разьвітальна заплакала восень
|
Разьвітальна заплакала восень, кроплі сьлёз на маім вакне, ветру вольнага хор стогалосы ў чыстым полі сумуе па мне. Я з раўнін, дзе туманна і сіне, вольна сэрцу, прасторна для дум. Гасіць восень дажджамі касымі жар рабінаў. Сячэ лебяду. З урадлівых засеяных гоняў, з чыстых рэк, што ўвабралі ў плынь ліўні сьлёз сялянак прыгонных і няволі агорклы палын. Зь беларускай учэпістай гліны і з рабра прынямонскіх вярбін, я галінка ля белага тыну незабыўных адвечных сьвятынь. Маё сэрца зь зямлёю зраслося. Калі восень бярозы сагне, ветру вольнага хор стогалосы ў чыстым полі сумуе па мне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|