О зямля! Сноў сялянскіх калыска, беларуская наша доля. Ты, як маці, нам родная, блізкая. Наша поле, шырокае поле. Ные сэрца соладка-соладка, маладзенькая грыва руні, і палеткаў бяскрайніх золата, і тарпіны снапоў на гумнах. Ўжо арэм і жнём мы машынамі, нават дзічак не абмінаем. Ты ж цьвіцеш, як цьвіла, шыпшынаю, ты шуміш тапалёвым гаем. Мы аднымі дажджамі змытыя, мы са сьцюжы, зь нялёгкай долі, з родных песень, з палеткаў жыта мы. Урадлівае наша поле.
|
|