 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дума Вітаўта
|
15 ліпеня 1410 г., Грунвальд
|
Чорны крыж на белым полі... Край расьпяты на крыжы? «Сьмерць ці воля, сьмерць ці воля» – Грозна звоняць палашы. На харугву йдзе харугва I на раць кладзецца раць. «Пастаім жа, брацьці-другі! Яшчэ рана паміраць». Вось і дождж прайшоў спагадны Над крывавай малацьбой. I ажыў падляшскі латнік, I паўстаў мсьціслаўскі вой. Чорны крыж на белым полі... Не расьпяць нас на крыжы! Сьмерць ці воля, сьмерць ці воля – Вырашаюць палашы. Вырашае меч булатны I татарская страла. Вырашае просты ратнік – Сейбіт зь ціхага сяла. I нястрымная Пагоня, Што ўразаецца ў крыжы... Не затопча нашы гоні Бот чужы!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|