 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ў цёмным небе – хараводы Сіняватых зорак, Ў цёмным небе сьвеціць месяц Залатым сярпом... Мы ўжо выйшлі зь цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём. Ў полі, ў лесе нам усюды Праляглі дарожкі! Йстужкай рушымся між пушчы, На сам перад – я. Зіхацяць маей кароны Залатыя рожкі, Цёмным блескам адлівае Ўся луска мая. Нам ня трэба ні ад чога Ноччу абароны: А спаткаем чалавека, – Порт расьсьцеле ён; Залаты ражок яму Я ўраню з кароны, І па белай палатніне Дальш мы папаўзём.
1910
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|