РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ян і маці
Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку.
Што ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, сьвечку:
Мо паможа Яну гэты сьвет і пацер словы...
Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы.
Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сьцякаюць,
А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць.
Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьзяе, сьвечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае.
Ой, ня век жа сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці, –
Дагарыць яна і зьнікне, як і ўсё на сьвеце...
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.