РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечар
Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць невысока.
Ўвесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока.
 
Зь мілым, задушэўным зыкам
Важкі хрушч лятае;
Пра няшчаснае каханьне
Нехта запявае.
 
Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
«А дзе ж тая крынічанька,
Што голуб купаўся?»
 
І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Горкай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі...
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.